Skip to product information
1 of 1

Gutenberg

Invicta, або Галоўная памылка Афанасія

Invicta, або Галоўная памылка Афанасія

Мастацкая літаратура | Проза | Аповесці

Аўтар: Югася Каляда

Regular price 40,00 zł
Regular price Sale price 40,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 2 left

Мова: беларуская

Старонак: 104

Год выдання: 2025

Месца выдання: Кракаў

Вокладка: мяккая

Фармат: 12х18 см

ISBN: 978-83-68016-48-2

«Галоўная памылка Афанасія» Югасі Каляды — гэта вандроўка ў абсурдныя і адначасова кранальныя нулявыя, дзе рэальнасць і ўспаміны пераплятаюцца ў мета-прозе. Тут няма сапраўднага кахання — толькі яго ілюзіі, якія становяцца зброяй і помстай. Атмасфера студэнцкага жыцця, курортнага Крыму, піўных рэк і ўнутраных драмаў робіць гэты твор адметным і вострым каментарыем эпохі.

***

У кнізе “Галоўная памылка афанасія” кахання ўвогуле няма, а яго адсутнасць і ілюзорнасць робіцца цэнтральнай тэмай. У творы пануе атмасфера пачатку абсурднага 21 стагоддзя.

“Усё пачалося перад сесіяй… Бэз тады цвіў…”


У вашых руках не проста “Галоўная памылка Афанасія” Югасі Каляды, а ўгрэўныя прыгоды з незваротна растрачаных нулявых, дзе ў мета-прозе сплялося бесклапотнае студэнцтва, курортны Крым, піўныя рэкі, а таксама гігабайты кахання ў самых розных ягоных праявах, ды якое з вялікай доляй верагоднасці ‒ адно міраж. Аўтарка дзёрзка ператварае цёплыя ўспаміны ў халодную зброю, від помсты, а персанажаў – у лялек Вуду.


“Гераіні Югасі Каляды – асобы звышэмацыянальныя, для якіх творчасць – гэта спосаб выпускання пары, спосаб накіроўвання лішняй энергіі ў сацыяльна прымальнае рэчышча. Фантазіяванне на паперы для іх – як пусканне крыві, што некалі практыкавалася дактарамі, і «творапусканне» ратуе гераіняў кнігі ад жыцця і адначасова вяртае іх у жыццё.”

View full details