Skip to product information
1 of 5

MALDZIS

Карта Беларусі Аркадзя Смоліча – MALDZIS

Карта Беларусі Аркадзя Смоліча – MALDZIS

Памеры: 57 х 48 см

Regular price 250,00 zł
Regular price Sale price 250,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Out of stock

Карта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года
Асобнік “Мальдзіса”

Нумарацыя ад 1 да 200. Падарункавы тубус, драўляны падвес.

Перад вамі копія ўнікальнай карты Беларусі Аркадзя Смоліча, набытай ініцыятывай MALDZIS у кастрычніку 2025 года ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Дар’і Сліж і Іллі М.

Гэта першая беларускамоўная карта нашай краіны. На ёй адлюстравана Беларусь у этнічных межах, якія адпавядалі тагачасным тэрыторыям пераважнага пражывання беларусаў. Да таго ж карта ўтрымлівае спрадвечна беларускае гучанне ў напісанні назваў геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін.

Карта была надрукаваная ў 1919 годзе ў літаграфічнай майстэрні “N.Mac i synˮ у Вільні ў маштабе 1:1 680 000.

Аўтарам карты лічыцца навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНР і першы прафесар геаграфіі ў БССР Аркадзь Смоліч: карта мае фізічна-адміністрацыйны характар, які ў шматлікіх дэталях адпавядае падручніку “Геаграфія Беларусі”, што быў выдадзены Смолічам увесну 1919 года таксама ў Вільні.

Арыгінальная карта Беларусі Аркадзя Смоліча захавалася ў лічаных асобніках.

Пра MALDZIS

Ініцыятыва атрымала назву ў гонар Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя беларускія каштоўнасці і імёны. MALDZIS працягвае гэтую справу і бачыць сваю місію ва ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны і аб’яднанні беларусаў вакол нацыянальнай ідэнтычнасці.

View full details