Skip to product information
1 of 1

Gutenberg

Libido

Libido

Мастацкая літаратура | Проза

Аўтар: Ільля Сін

Regular price 40,00 zł
Regular price Sale price 40,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 2 left

Мова: беларуская

Старонак: 142

Год выдання: 2025

Месца выдання: Кракаў

Вокладка: мяккая

Фармат: 12х18 см

ISBN: 978-83-68016-50-5

«Libido» Ільлі Сіна — гэта смелая пераасэнсаваная візія беларускага гарадскога і вясковага жыцця, дзе мяжы паміж рэальнасцю і фантазіяй размываюцца. Тут сустракаюцца робаты-сэксцацкі, выбуховыя снарады і цэрквы, ператвораныя ў базары, а героі шукаюць сябе і каханне сярод шэрасці бясконцых 90-х. Гэта кніга пра Нішто і пра тое, як у яго адлюстроўваецца наш свет.

***
Ільля Сін і ягонае “Libido” – гэта пераапрацоўка агульнабеларускіх архетыпаў пра нашыя гарады і вёскі, нашыя думкі і мары, наш быт і нашую культуру. Час, калі адбываюцца дзеі кнігі, зусім не важны, бо змянілася так мала.

” Мне заўсёды здавалася, што, каб спраўдзіць сваё існаванне, ты павінен адлюстроўвацца ў вачах іншых людзей. Каб проста быць, ты мусіш няспынна быць для кагосьці. “


Гэтым разам мы вяртаем публіцы “LIbido” празаіка і перфомера Іллі Сіна. Сінематаграфічна-сюррэалістычная кніга пра экзістанцыйны жах у паст-савецкім менаполісе. Тут разам з галоўнай гераіняй пасяліліся робаты-сэксцацкі і  выбуховыя снарады, у царкву пераехалі гандлёвыя шэрагі, а суконная шэрасць усё ніяк не хацела сыходзіць з бясконцых 90-ых. Зрэшты, такія вобразы – гэта што? Нішчымныя дэкарацыі да жыцця Марыі і ейных пошукаў кахання, ці сапраўдныя акторы, чыё амплуа ‒ нашая рэчаіснасць.


” Сін у «Libido» сустракае Нішто твар у твар, спакойна сузірае яго і ўзнаўляе яго аблічча.”

View full details