Skip to product information
1 of 1

SURMA

Linea lateralis

Linea lateralis

Мастацкая літаратура | Проза | Раманы

Аўтар: Яна Гульцяева

Regular price 85,00 zł
Regular price Sale price 85,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 1 left

Мова: беларуская

Старонак: 392

Год выдання: 2026

Месца выдання: Вільня-Беласток

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 14,5х21,5 см

ISBN: 978-83-67471-54-1

«Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», – такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА – Дарослых дзяцей алкаголікаў. Міра, аднак, не паспела да іх дайсці: пэўным сонечным днём яна сустрэла незнаёмку, якая прапанавала ёй альтэрнатыўны спосаб самавызвалення. Сямейная сага, сацыяльна-псіхалагічная драма, замалёўкі-ўспаміны, эмігранцкі плач па страчаным доме, дзе разбіваліся сэрцы, дзе ніколі не жыло шчасце… ці ўсё ж такі жыло?

Яна Гульцяева — перакладчыца, скончыла аддзяленне паланістыкі філалагічага факультэта БДУ ў 2017 годзе. Адна з пераможцаў конкурсу апавяданняў “10+10: Мінск” (2018), выпускніца Школы маладога пісьменніка (2020). З 2021 года жыве ў Францыі, перакладае беларускую і французскую паэзію, кароткую прозу і драматургію.

View full details