Наша Ніва
Часопіс «Наша гісторыя». № 5(34)-2021
Часопіс «Наша гісторыя». № 5(34)-2021
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Low stock: 2 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 98
Год выдання: 2021
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 205x290 мм
ISBN: 2617-2305
«Наша гісторыя» №5 за 2021 год — нумар беларускага гістарычнага часопіса з матэрыяламі пра гісторыю Беларусі і свету, культуру і выбітных асоб. У выпуску — гісторыя паэта Уладзіміра Дубоўкі, які правёў 28 гадоў у турмах і ссылках, матэрыялы пра Аляксандра Надсана і беларускі культурны асяродак у Лондане, гісторыя Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны і артыкулы пра сувязь Ільі Рэпіна з Беларуссю. Таксама ў нумары — Нэльсан Мандэла, Іосіф Бродскі, загадка савецкага шпіёна Алега Пянькоўскага, гісторыі Магілёва і Лаўрышава, падарожжа ў Нубію і матэрыял пра палын і традыцыйную палыноўку.
У № 5/2021 “Нашай гісторыі”:
- Нэльсан Мандэла: 27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам;
- Уладзімір Дубоўка: 28 гадоў у турмах і ссылках: "Мы не апускаліся і маральна не раскладаліся";
- Касмічны беларускі кляштар у Лондане і яго айцец: Аляксандр Надсан;
- Акно на Захадзе: чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей імя Скарыны ў Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары;
- Святло Ільі Рэпіна: мастак быў зачараваны Дзвіной, "мацаў" беларусаў і не мог наталіцца світаннямі;
- "Беларус" Рэпіна: годнасць і энергія;
- Цуды пад Лаўрышавам: як імперская бюракратыя ў ХІХ стагоддзі ліквідавала ў зародку беларускую Фатыму;
- Іосіф Бродскі: цкаванне "цудоўна няправільнага" паэта дапамагло яму стаць сусветна вядомым;
- Пяць версій пра шпіёна Алега Пянькоўскага: прайшло 60 гадоў, але дагэтуль невядома, быў ён героем, які ратаваў свет, прагным да грошай здраднікам ці ўдзельнікам мегаінсцэніроўкі;
- Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве: байка пра заснаванне сабора Святога Іосіфа;
- "Паравы чалавек" Васіль Казлоўскі: цыгановы боты, японскія камікадзэ і п'янства за рулём;
- Падарожжа ў затопленую Нубію: у Егіпце можна не толькі цешыцца з цёплага мора і марнаваць час, але і падарожнічаць да спадчыны фараонаў;
- Палын. Швейцарцы зрабілі на базе яго абсэнт, італьянцы - вермут, грузіны - тархун. А ў нас здавён-здаўна гатавалі горкую палыноўку. Сярод аўтараў нумара - Паўліна Скурко, Ганна Севярынец, Ігар Іваноў, Алесь Нешчарда, Святлана Воцінава, Надзея Вусава, Уладзімір Камінскі, Андрэй Дзмітранок, Віталь Чырвінскі, Аляксей Бацюкоў, Вячаслаў Курбака, Аляксей Ластоўскі, Аляксандр Белы.
