Открытая книга
Пачастунак для цмока
Пачастунак для цмока
Аўтары: Алена Масла, Мятлеўская Ларыса
Рэкамендацыя ўзросту: 6+
Low stock: 1 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 120
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 20,5х26,5 см
ISBN: 978-985-7196-34-0
«Пачастунак для Цмока» — гэта казка з гісторыяй і смакам. Дзеці разам з бацькамі адкрыюць таямніцы старабеларускай кухні, пазнаёмяцца з кухцікамі Янінай і Кунігундай і нават атрымаюць магчымасць прыгатаваць 12 сапраўдных страў разам з героямі. Гумар, прыгоды і карысныя факты робяць гэтую кнігу ідэальнай для сумеснага сямейнага чытання.
***
Апынуўшыся ў сучасным Мінску, кухцікі з радзівілаўскай кухні 19-га стагоддзя – Яніна і Кунігунда – разам з новымі сябрамі гатуюць старасвецкія стравы, дзеляцца цікавымі і каштоўнымі звесткамі пра звычкі і людзей свайго часу, а таксама шукаюць паратунку ад лютага Цмока.
Дынамічны сюжэт, незвычайныя факты і гістарычня звесткі, цікавосткі пра звыклыя нам стравы і прадукты робяць кнігу цікавай не толькі для дзяцей, але і для дарослых!
А яшчэ на старонках кнігі вас чакаюць: незвычайныя факты з біяграфіі Максіма Багдановіча, факты пра гісторыю бульбы і чаю, пра смаргонскія абваранкі і мядзвежую акадэмію, пра “прыемную аптэчку”, што мусіла быць у кожным шляхецкім доме, пра чорную гусь і мніхі з абараначкаў і пра тое, чым карміць Цмока.
А яшчэ 12 страў старабеларускай кухні, якія маленькі чытач з дапамогай бацькоў можа прыгатаваць разам з героямі.





