Зміцер Колас
Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках
Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках
Аўтар: Рэнэ Дэкарт
Пераклад: з французскай Зміцера Коласа
Out of stock
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 92
Год выдання: 2007
Месца выдання: Мінск
Вокладка: мяккая
Фармат: 13х20 см
ISBN: 978-985-6783-32-9
Рэнэ Дэкарт (1596–1650) — адзін з самых уплывовых мысляроў Еўропы, чыя праца «Развагі аб метадзе» заклала падмурак новай філасофскай традыцыі. У гэтай кнізе ён даследуе правілы мыслення, маральныя прынцыпы і асновы метафізікі, разважае пра існаванне Бога і душы, а таксама тлумачыць пытанні фізікі і медыцыны. Гэта першы вялікі філасофскі твор на французскай мове, які адкрыў шлях для новай еўрапейскай навукі і філасофіі.
ПРАДМОВА
Калі гэтыя развагі пададуцца занадта доўгімі, каб быць прачытанымі за раз, то можна падзяліць іх на шэсьць частак. Тады ў першай частцы мы знойдзем разнастайныя разважаньні адносна навук. У другой – галоўныя правілы мэтаду, распрацаванага аўтарам. У трэцяй – некаторыя правілы маралі, якія аўтар вывеў з гэтага мэтаду. У чацьвертай – довады, з дапамогай якіх ён даказвае існаваньне Бога і чалавечай душы і якія складаюць падмурак ягонай мэтафізыкі. У пятай – шэраг разгледжаных ім пытаньняў фізыкі і, у прыватнасьці, тлумачэньне руху сэрца і некаторых іншых складаных момантаў, якія тычацца мэдыцыны, а таксама адрозьненьне паміж нашай душой і душой жывёлы. І ў апошняй – што, на аўтараву думку, патрэбна, каб прасунуцца далей, чым у былыя часы, у дасьледаваньні прыроды, а таксама тыя прычыны, якія прымусілі яго пра гэта напісаць.
