SayBeat
Там, дзе нас няма
Там, дзе нас няма
Аўтар: Макс Шчур
Рэкамендацыя ўзросту: 18+
Low stock: 3 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 480
Год выдання: 2025
Месца выдання: Варшава
Вокладка: мяккая
Фармат: 14,5х20,5 см
ISBN: 978-83-974131-4-6
«Там, дзе нас няма» — дэбютны раман Макса Шчура, які зрабіўся адной з самых адметных з’яў беларускай літаратуры пачатку XXI стагоддзя. Кніга пераносіць чытача ў абсурдны паралельны сусвет, дзе юнацкія пошукі, нацыянальны маразм і сюррэалістычныя прыгоды пераплятаюцца ў сатырычны і востры наратыў. Тут ёсць усё: ад антыўтопіі і дэтэктыву да парапсіхалогіі і этнафіласофіі. Раман адзначаны прэміяй Янкі Юхнаўца і трапіў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця. Гэта літаратура, што выклікае смех і трывогу адначасова.
***
Дзеянне дэбютнага (2004 г.) рамана Макса Шчура (прэмія Гедройця 2016) адбываецца недзе ў паралельным сусвеце, які ёсць радыкальна бязглуздай версіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульнанацыянальнага маразму. Ці дапаможа ім Імаверская Кніга ўратаваць пандэмонскага інфлянтоляга Ніка Пацукевіча з турмы, а саму Інфляччыну — ад дамаганняў патрыярха Педафілія?
Крытыкі вызначаюць жанр раману як сатырычную антыўтопію, але ёсць у кнізе месца і дэтэктыву, і парапсіхалогіі, і нават этнафіласофіі няіснага этнасу. У 2004 годзе рукапіс раману быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца, а ў 2022 годзе электроннае выданне кнігі трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця.
Тэкст рамана дапоўнены аўтарскімі рэфлексіямі «Адказы без пытаньняў» і «Палімпсэст 2022», параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі. Выданне вызначаецца размаітасцю выкарыстаных паліграфічных прыёмаў, у прыватнасці — вялікай колькасцю шрыфтоў для перадачы розных тыпаў дыскурсу.
