Skip to product information
1 of 1

Gutenberg

Той, хто дае імёны

Той, хто дае імёны

Дэтэктывы | Раманы | Мастацкая літаратура | Проза

Аўтар: Аляксандр Карнаўх

Regular price 59,00 zł
Regular price Sale price 59,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 10 left

Quantity

Мова: беларуская

Старонак: 396

Год выдання: 2026

Месца выдання: Кракаў

Вокладка: мяккая

Фармат: 15×21 см

ISBN: 978-83-69016-00-9

Самыя яскравыя моманты, самыя цёплыя ўспаміны здольныя ўмомант счарнець.

Што Сяргей робіць у Нарвегіі, якіх адказаў шукае тут, ля скалы-кафедры, куды людзі прыязджаюць праверыць, наколькі яны жывыя? Летась ён пахаваў жонку. Яна памерла ад хваробы, ніхто яе не забіваў, але патрэбны хаця б не вінаваты — адказны за няшчасце.

Падзеі наслойваюцца на падзеі, і яму, як рэстаўратару, трэба фрагмент за фрагментам адкрываць схаваную выяву. Пакуль яго жывое, моцнае цела робіць крок за крокам, думкі галоўнага героя паволі тонуць у тумане бяспамяцтва. Ці паспее ён знайсці адказы раней, чым забудзецца, навошта іх шукаць?

____________________
Прэкестулен (Кафедра Прапаведніка) — турыстычная славутасць у Нарвегіі. Гэты стромкі ўцёс узвышаецца над Лусе-фіёрдам на 604 м. Скала ўтварылася падчас апошняга ледавіковага перыяду, прыблізна 10 000 гадоў таму, і аднойчы праз глыбокую расколіну ўздоўж яна абваліцца, хоць на сёння геолагі пацвердзілі бяспеку плата.
Узыходжанне на яго даволі складанае, але смяротныя выпадкі на гэтым месцы надзвычай рэдкія, нягледзячы на ​​сотні тысяч наведвальнікаў штогод.

View full details