Skip to product information
1 of 1

Зміцер Колас

Вяселле

Вяселле

Мастацкая літаратура | Драматургія | Паэзія

Аўтар: Станіслаў Выспяньскі

Пераклад: з польскай мовы Лявона Баршчэўскага

Regular price 20,00 zł
Regular price Sale price 20,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 1 left

Мова: беларуская

Старонак: 206

Год выдання: 2014

Месца выдання: Мінск

Вокладка: мяккая

Фармат: 13,5х20 см

ISBN: 978-985-6992-40-0

Кніга аб’ядноўвае дзве знакавыя драмы Станіслава Выспяньскага — «Вяселле» і «Варшавянка». У іх праз мастацкія вобразы і нацыянальныя сімвалы раскрываюцца праблемы польскай гісторыі, пошуку адзінства і свабоды. Гэта творы, якія паўплывалі на фармаванне грамадскай свядомасці і зрабілі Выспяньскага адным з галоўных аўтараў «Маладой Польшчы».
***
У кнігу ўвайшлі дзве найбольш вядомыя драмы польскага паэта, драматурга і мастака Станіслава Выспяньскага (1869—1907) — “Вяселле” і “Варшавянка”.



Самы вядомы літаратурны твор С. Выспяньскага — драма “Вяселле” (1901), дзе аўтар ставіць пытанні нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння адзінай Польшчы, знаходжання супольнага погляду на сучаснасць і будучыню палякаў рознымі слаямі тагачаснага грамадства — шляхтай, сялянствам, “разначыннай” інтэлігенцыяй. Пры гэтым драматург надае нацыянальнаму гістарычнаму матэрыялу ўніверсальны сэнс, метафізічнае вымярэнне ці, наадварот, глядзіць на сусветную гісторыю і агульнаеўрапейскія міфы праз прызму польскіх праблем.

У некаторы’  крыніцах “Вяселле” называюць найлепшым творам польскай драматургіі ХХ ст.

ЗМЕСТ

Варшавянка
Вяселле

Лявон Баршчэўскі. Антырамантычныя драмы Станіслава Выспяньскага
Каментары


Пра аўтара

Станіслаў Выспяньскі — польскі паэт, драматург, жывапісец.

Аўтар серыі сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху “Маладая Польшча”. Шырока вядомыя яго п'есы: “Варшавянка” (1898), “Мелеагр” (1899), “Праклён” (1900), “Вызваленне” (1903), “Лістападаўская ноч” (1908), “Вяртанне Адысея” (1917).

View full details