alesia_foodblog
Вялікдзень: падрыхтуйся да свята. Традыцыйныя велікодныя рэцэпты з адценнем сучаснага натхнення
Вялікдзень: падрыхтуйся да свята. Традыцыйныя велікодныя рэцэпты з адценнем сучаснага натхнення
Аўтар: Алеся Княжэвіч
Low stock: 3 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 73
Год выдання: 2025
Вокладка: цвёрдая
Фармат: А4
Велікодная кніга: традыцыйныя беларускія рэцэпты з сучасным акцэнтам.
Гэтая кніга — 72 старонкі сапраўднага натхнення, на якіх класічныя беларускія стравы пераасэнсоўваюцца па-новаму, а сучасныя рэцэпты дадаюць свежыя фарбы да вашага святочнага стала.
Знаёмцеся — шэсць раздзелаў для вашага натхнення.
Сняданне — ідэі для святочнага ранку, каб пачаць дзень радасна.
Велікодны разагрэў — 4 супы, а таксама традыцыйныя жур і верашчака.
Сямейнае застолле — кулінарныя скарбы, такія як стэйк па-полацку, гуляш па-радзівілаўску і каўбаскі па-івянецку.
Святочныя салаты — 5 лёгкіх і арыгінальных рэцэптаў.
Салодкія ідэі — 12 дэсертаў: ад старабеларускай бабкі і жаваранкаў да сучаснага чызкейка.
Напоі — традыцыйны збіцень, медавуха, узвар і нават крамбамбуля.
Кніга аб’ядноўвае стагоддзі беларускай кулінарыі з лёгкімі сучаснымі рашэннямі. Тут вы знойдзеце і аўтэнтычныя стравы, пакінутыя нам продкамі, і смелыя сучасныя рэцэпты, якія абавязкова ўпрыгожаць ваш светлы Вялікдзень.
