Папуры
Выбранае
Выбранае
Аўтар: Максім Багдановіч
Ілюстратар: Юлія Давыдава
Рэкамендацыя ўзросту: 16+
Low stock: 1 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 56
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 17х20,5 см
ISBN: 978-985-15-5855-7
Кніга «Выбранае» адкрывае новы бок творчасці Максіма Багдановіча, знаёміць чытача з менш вядомымі, але не менш моцнымі вершамі класіка. У ёй 25 выбраных твораў, праілюстраваных Юліяй Давыдавай, што гарманічна аб’ядноўваюць прыродныя матывы з філасофскімі развагамі пра каханне, жыццё і вечнасць. Гэтае выданне стане каштоўнай знаходкай як для знаўцаў паэзіі, так і для тых, хто толькі адкрывае для сябе Багдановіча.
***
У новае выданне паэзіі Максіма Багдановіча «Выбранае» ўвайшлі 25 ілюстраваных паэтычных твораў, як даніна 25 гадам кароткага, але вельмі плённага жыцця выбітнага беларускага творцы. У кнізе вы не знойдзеце самыя знакамітыя і папулярныя вершы паэта. Наадварот, шэраг незаслужана забытых, невядомых шырокаму колу чытачоў ці ўвогуле рэдкіх, але не менш значных твораў дасць магчымасць па-новаму паглядзець на спадчыну Максіма Багдановіча, адчыніць для сябе новыя грані яго глыбокага паэтычнага свету. На старонках выдання, як у саміх вершах, так і ў аздабленні, вы ўбачыце спляценне прыродных матываў з філасофскімі метафарамі. Ілюстрацыі Юліі Давыдавай перакладаюць на візуальную мову вечныя і заўсёды актуальныя пытанні аб каханні і смерці, радасці і вечнасці, пра якія сёння прымушае нас па-іншаму задумацца Максім Багдановіч.




