ByProsvet
Я хачу дадому
Я хачу дадому
Low stock: 1 left
Couldn't load pickup availability
Мовы: беларуская, ангельская
Старонак: 76
Год выдання: 2023
Месца выдання: Варшава
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 25,5х20,8 см
ISBN: 978-83-963661-5-3
📘 Кніга з фотаздымкамі Менска
“Я хачу дадому”
ℹ️ Фатаграфіі, прадстаўленыя ў альбоме, з’яўляюцца часткай выставы-досведу пад назвай «Я хачу дадому», якую ў кастрычніку 2022 г. зладзіла ў Варшаве група мастакоў «Heartbreaking Performance».
Гэтая выстава была прысвечана сталіцы Беларусі — Менску. Цяпер фатографы, якія прадстаўляюць свае працы на выставе, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Гледзячы на фатаграфіі, можна перанесціся ў Менск, які застаўся ў іх памяці. Мастакі хочуць дадому, але не могуць вярнуцца. Яны і сёння чуюць гукі роднага гораду, адчуваюць яго водары, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны. Многія з іх, заплюшчыўшы вочы, бачаць родныя мясціны і не ведаюць, чым суцішыць боль тугі па іх. Мы спадзяемся, што вы таксама адчуеце сябе агорнутымі цёплай прасторай іх успамінаў. Прэзентуем Менск — горад, у які хочацца вяртацца, у які абавязкова вернемся, Менск, дзе бяспечна і ўтульна.
Відэаагляд кнігі
