Gutenberg
З Порту да Сант’яга
З Порту да Сант’яга
Аўтар: Стэфан Корф
Low stock: 8 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 144
Год выдання: 2026
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 12х18 см
ISBN: 978-83-68016-92-5
З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі. Стэфан Корф
Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якава, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць індульгенцыю — або проста перазагрузіцца і лепей спазнаць самога сябе. Ідуць і беларусы: не абавязкова быць вернікам або грэшнікам, каб паставіць перад сабой мэту і дасягнуць яе поруч з пілігрымамі з усяго свету.
Гэтая кніга — дзённік з такога падарожжа. У верасні 2025 года Стэфан Корф прайшоў з Порту да Санцьяга за адзінаццаць дзён і запісаў свой досвед і ўражанні. Толькі асцярожна: пасля прачытання вам абавязкова захочацца таксама прайсці гэты шлях.
Стэфан Корф — праграміст, пісьменнік, блогер, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Літве. Скончыў “Школу маладога пісьменніка”. У 2018 годзе яго кніга гістарычнага фэнтэзі “Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага” трапіла ў шорт-ліст прэміі “Дэбют”.
Пасля пераезду пачаў цікавіцца, як беларуская культура ў эміграцыі ўбудоўваецца ў сусветную ды лакальную, як беларусы пакідаюць свае сляды і наогул, дзе жыве цяпер Беларусь.
