Skip to product information
1 of 9

Tradycyja

Займальная кніга з акенцамі "Забаўлянкі"

Займальная кніга з акенцамі "Забаўлянкі"

Дзіцячае

Ілюстратар: @tikava_studio

Рэкамендацыя ўзросту: 0+

Regular price 79,00 zł
Regular price Sale price 79,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

20 in stock

Мова: беларуская

Старонак: 38

Год выдання: 2026

Месца выдання: Варшава

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 250×207 мм

ISBN: 978-83-980074-0-5

Гэтая займальная кніга адкрые для бацькоў свет беларускага дзіцячага фальклору і навучыць традыцыйным спосабам забаўляння. Яны будуць карыснымі ў розных сітуацыях: калі малое капрызіць — адцягнуць увагу, калі сумуе — развесяліць. У кнізе прыведзеныя гульні з пальчыкамі, ручкамі і ножкамі дзіцяці, расказваецца, як пацешыць дзіця, гушкаючы яго на руках і нагах, ці з дапамогай лёгкага масажу. Гульні суправа­джаюцца тэкстамі — вершыкамі ці песенькамі, якія знаёмяць з роднай мовай і спрыяюць развіццю маўлення.

Выданне спадабаецца і маленькаму чытачу, які зможа не толькі навучыцца самым першым простым гульням, але і пабавіцца з інтэрактыўнымі элементамі і яскравымі ілюстрацыямі.

Адрасуецца бацькам, бабулям і дзядулям, братам і сёстрам, а таксама ўсім тым, хто залучаны ў працэс выхавання дзяцей і цікавіцца традыцыйнай культурай беларусаў.

View full details