Gutenberg
Завяршыць гештальт
Завяршыць гештальт
Аўтар: Макс Шчур
Low stock: 2 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 296
Год выдання: 2025
Месца выдання: Кракаў
Вокладка: мяккая
Фармат: 12х18 см
ISBN: 978-83-68016-49-9
«Завяршыць гештальт» Макса Шчура — гэта спроба зірнуць на Беларусь праз прызму Еўропы, параўнаць і разабраць міфы, якія доўгі час фармавалі свядомасць беларусаў. Аўтар у форме інтэлектуальнага падарожжа з Прагі да Амстэрдама паказвае сучасную Еўропу і Беларусь ва ўзаемным адлюстраванні: ад музеяў і кічавых сувенірных крам да сустрэч з прывідамі мінулага і спантанных каханняў. Гэта кніга-дыскусія пра ідэнтычнасць, гісторыю і пошукі сябе ў шырэйшым культурным кантэксце.
***
Макс Шчур у кнізе “Завяршыць гештальт” разглядае Беларусь з Еўропы, параўноўваючы, разбураючы і ствараючы. Гэтая кніга – помнік на пахаванні міфа пра Еўропу, якім жылі і жывуць шматлікія беларусы.
“Некалькіх дзён у Галяндыі мне хапіла, каб прыйсьці да высновы, што дзьве найважнейшыя характарыстыкі цывілізацыі — гэта стаўленьне да сьмецьця й да грошай.” — Завяршыць Гештальт
Гэта сапраўдны еўрараман ад беларускага эмігранта першай хвалі, які ў пагоні за абстракцыяй выпраўляецца ў адысею з Прагі да Амстэрдама, па дарозе разбіраючы на першаэлементы сучасную Еўропу, тадышнюю Беларусь і, вядома, самога сябе. На шляху будуць трапляцца музеі, прывіды мінулага, спантанныя каханкі і камуністы, ад якіх аўтар будзе адбівацца вострым пяром і трапным фотаружжом.
“Еўропа тут вымалявана не як грандыёзны маналіт, які трэба ссунуць з пастаменту, а шэраг абсалютна сінгулярных з’яваў, аб’яднаных нейкімі даволі віртуальнымі повязямі. Пярэстасць еўрапейшчыны, якая ўключае ў сабе «еўрафашыкаў», мігрантаў і валанцёраў, якія ім дапамагаюць, рускіх турыстаў і музей Ван Гога з кічавымі сувенірчыкамі, не зводзіцца да аднаго дыягназу ці прагнозу.”
