alesia_foodblog
Збалансаваныя сняданкі
Збалансаваныя сняданкі
Аўтар: Алеся Княжэвіч
Low stock: 4 left
Couldn't load pickup availability
Мова: беларуская
Старонак: 56
Год выдання: 2026
Вокладка: цвёрдая
Фармат: 21,6х30,5 см
«Збалансаваныя сняданкі» — кніга рэцэптаў простых і карысных сняданкаў з псіхадыетэтычнымі парадамі і падказкамі health coach. Тут няма жорсткіх меню, падліку калорый і падзелу ежы на «добрую» і «дрэнную». Замест гэтага аўтарка прапануе збалансаваныя сняданкі, якія можна адаптаваць пад свой апетыт, смак, настрой і рытм жыцця. Кожны рэцэпт суправаджаецца тлумачэннем балансу стравы, парадай пра голад і насычэнне і ідэямі, як змяніць сняданак пад сябе. Кніга падыдзе тым, хто шукае ідэі для сняданкаў і хоча выбудоўваць больш спакойныя і гнуткія адносіны з ежай без дыет і забарон.
Ад аўтаркі
Я вельмі рада вітаць вас тут. Калі вы трымаеце ў руках гэтую кнігу, магчыма, у вас ужо ёсць свой досвед з ежай: дыеты, правілы, спробы “рабіць як трэба” і расчараванне, калі гэта не працуе. Магчыма, вы проста стаміліся ад напружаных раніц і пастаяннага выбару паміж “карысна” і “хочацца”.
На старонках гэтай кнігі не будзе кантролю.
У дадзенай кнізе я не буду апісваць ідэальныя сняданкі і жорстка крытыкаваць нейкую ежу. Таксама вы не знойдзеце тут правілаў па кантролю і падліку калорый. Але тут знойдзецца інфармацыя пра клопат, як пачаць раніцу мякка, без ціску і без забаронаў.
Гэта кніга не пра “трэба”.
Я лічу, што змены важна рабіць з маленькіх крокаў. Часта людзі “губляюцца” ў вялікай колькасці рэцэптаў і спрабуюць гатаваць сняданкі “як трэба”. Вядома не ўсё атрымліваецца з першага раза і часамі гэта псуе настрой і раніцу і што можа перайсці ў цэлы дзень. Таму раю гатаваць не “як трэба”, а стварыць для сябе свабодную прастору і тварыць паводле сваіх адчуванняў.
Тут няма месца сораму і крытыкі.
Як псіхадіетэтычка і health coach, я часта бачу, як нават самая “правільная” ежа можа ствараць напружанне, калі за ёй стаіць страх, сорам або пастаяннае “я зноў не так”. Таму ў гэтым праекце я хацела сабраць не проста рэцэпты, а ранішнія рашэнні, якія падтрымліваюць — і цела, і псіхіку.
Тут няма строгіх меню, падліку калорый і спісаў забарон. Ёсць простыя, збалансаваныя сняданкі, якія можна адаптаваць пад свой апетыт, настрой і жыццё. Ёсць тлумачэнні і парады, якія не патрабуюць ідэальнасці.
Я вельмі спадзяюся, што гэтая кніга стане для вас не інструкцыяй, а падтрымкай. І што з яе дапамогай раніца стане хоць крышачку спакайнейшай і больш добрай да вас.
Як карыстацца кнігай
Гэтая кніга створана як ваша сяброўка на кухні — надзейная, гнуткая і натхняльная. Яна не патрабуе ад вас паслядоўнасці, дысцыпліны або ідэальнага выканання.
Кожны сняданак у кнізе — гэта не проста рэцэпт, а невялікая падтрымка для вашай раніцы. Таму на старонках вы ўбачыце:
- рэцэпт — просты і зразумелы, без складаных крокаў;
- баланс сняданку — каб было лягчэй арыентавацца, а не кантраляваць;
- псіхадыетэтычную параду — пра голад, насычэнне і ўнутраны спакой;
- мяккую health-coach-падказку — як адаптаваць сняданак пад сябе і сваё жыццё.
Як выбіраць сняданкі?
Вы можаце:
- выбіраць сняданкі паводле настрою;
- арыентавацца на апетыт, а не на “правільнасць”;
- замяняць інгрэдыенты або прапускаць тое, што не падыходзіць цяпер і зараз.
Вядома, што не кожную раніцу будзе час на гатаванне. Некаторыя сняданкі можна прыгатаваць напрыклад з вечара, а некаторыя і ўвогуле можна замарозіць. І гэта ўсё яшчэ будуць карысныя і збалансаваныя сняданкі.
Гэтыя рэцэпты я прыдумала сама — яны нараджаліся з жадання сумясціць карысць, смак і эстэтыку. Але самае галоўнае — гэта не правілы, а натхненне. Не бойцеся замяняць інгрэдыенты, дадаваць нешта сваё, адаптаваць пад свой смак і настрой. Кожная страва — гэта ваша гісторыя.
СМАЧНА ЕСЦІ!
