Skip to product information
1 of 4

Tsymberau

Падслуханая казка

Падслуханая казка

Дзіцячае

Аўтар: Андрэй Федарэнка

Ілюстратар: Кацярына Яфрэмава

Рэкамендацыя ўзросту: 0+

Regular price 35,00 zł
Regular price Sale price 35,00 zł
Sale Sold out
Taxes included.

Low stock: 1 left

Мова: беларуская

Старонак: 24

Год выдання: 2025

Месца выдання: Мінск

Вокладка: цвёрдая

Фармат: 17,5х24,5 см

ISBN: 978-985-7334-44-5

«Падслуханая казка» — гэта пяшчотная гісторыя, якая запрашае юных чытачоў у свет кветак, мараў і ўяўленняў. Праз казачныя вобразы аўтар дапамагае дзецям убачыць прыгажосць навакольнага свету і навучыцца любіць сваю зямлю. Кніга будзе добрым спадарожнікам у сямейным чытанні і натхненнем для маленькіх маральнікаў і мастакоў.

***
«Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі развівае творчае мысленне, выхоўвае любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму. Серыя "Ветрачок", заснаваная ў 2025 годзе. Выпуск 2



ФРАГМЕНТ З КНІГІ

Настаўнік даў вучням хатняе заданне — кожнаму намаляваць якуюсь кветку. Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак. Ранняй вясной яна любіла дзьмухаўцы і лотаць, улетку — смолкі і валошкі, увосень — вяргіні і астры... Якая ж з гэтых кветак самая прыгожая,
самая любімая?

За вакном цяпер не вясна, не лета і не восень, а сцюдзёная зіма, белыя гурбы снегу, і адзіныя кветкі — тыя, што намаляваў мароз на ваконным шкле.

Дзяўчынка думала-выбірала ўвесь вечар і потым, у ложку, засынаючы, таксама думала. І прысніўся ёй заліты сонцам, запоўнены птушыным спевам празрысты летні дзень, поплаў, які нагадваў дарагі стракаты дыван — столькі на ім было кветак... I калі яна, босая, лёгкая, ступала па гэтым мяккім дыване, кветкі схіляліся да яе і хваліліся кожная сваёй прыгажосцю. Вядома, гэта быў сон, таму кветкі і маглі размаўляць. Галасы іх пераліваліся ціхім цурчаннем ручайка, ранішнім жаўруковым спевам, лёгкім пошумам ветрыку, які забаўляецца з маладой лістотаю...

(канец фрагменту)

View full details